Сайт Белорусской либеральной Партии Свободы и Прогресса.

Сілкоў: Выбары не былі ні галосныя, ні адкрытыя, ні дэмакратычныя

Давер да выбараў у народа мінімальны, заявіў нацыянальны каардынатар кампаніі «Права выбару-2018», намесьнік старшыні АК ПСП  Алесь Сілкоў падчас анлайн-трансляцыі.

-Выбары не былі ні галосныя, ні адкрытыя, ні дэмакратычныя. Выбары прайшлі горш, чым папярэднія. Але нашыя кандыдаты павінны змагацца і перш за ўсё за выбар беларускіх выбаршчыкаў. Калі б мы не працавалі, калі б не назіралі — праз пяць гадоў усе прывыклі б: не лічаць галасы, можа так і трэба? Давер да выбараў у народа мінімальны. Ад таго, як працуюць 60 тысячаў членаў выбарчых камісій, і народ жыве горш, — адзначыў А.Сілкоў.

З ім салідарная і рэгіянальная каардынатарка кампаніі «Права выбару-2018» Вольга Кавалькова:

«Даверу да падліку галасоў, а ўлічваючы папярэднія парушэнні — і да гэтых выбараў у нас няма. НІчога не змянілася: ніхто не паказваў бюлетэні — гэта першае і асноўнае парушэнне падчас падліку галасоў». А назіральнікаў, якія спрабуюць зафіксаваць сам падлік галасоў, і кандыдатаў, якія маюць права прысутнічаць на падліку галасоў, проста выдаляюць з участкаў.

Мы будем рады и вашему мнению

Оставить отзыв